Украў два ровары за месяц – міліцыя адшукала ў скупшчыка

Источник материала:  
28.05.2013 — ЧП

Жыхар горада Маладзечна ўкраў два ровары. Адзін – 6 мая, а другі – 26.

Мужчына пакінуў ровар без нагляду ўсяго на хвілін 20. Гэтага хапіла 22-гадоваму хулігану, каб яго ўкрасці. Ровар каштуе 350 тысяч рублёў.

– А менш за месяц падобны выпадак здарыўся і з яго суседам, – кажа старшы следчы Маладзечанскага аддзела Следчага камітэта Юры Багушэвіч. – Мужчыны вырашылі звярнуцца ў міліцыю.

Маладзёна затрымалі і выявілі, што першая кража таксама яго рук справа.

Ровары міліцыянеры знайшлі ў скупшчыка, але той спачатку не прызнаўся, што ведае хулігана. І толькі пасля расказаў, што яны з ім знаёмыя.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота uralpolit.ru

←В Рогачеве двое детей отравились горючим

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика