Так стараліся скрасці скутар, што выламалі руль
27.05.2013
—
ЧП
У суботу, 25 мая, у Маладзечне на стаянцы каля дома ў мужчыны скралі скутар.
Ішлі а чацвёртай гадзіне раніцы трое маладзёнаў. Вырашылі яны скрасці скутар, а ён – не заводзіцца. Тады хлопцы сталі яго штурхаць. Ды так штурхалі, што выламалі руль.
– Раніцай скутара на стаянцы ўжо не было і мужчына вырашыў звярнуцца ў міліцыю, – кажа старшы следчы Маладзечанскага аддзела Следчага камітэта Юры Багушэвіч.
Ужо на наступны дзень скутар знайшлі. Зладзеі нідзе не працуюць, да таго ж адзін з маладзёнаў раней быў ўжо судзімы.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота chopper-bike.ru