Большасць пацярпелых скутарыстаў – пажылыя і падлеткі
Цяпер на дарогах рэзка ўзрасла колькасць ДТЗ з удзелам скутараў. Як правіла, ні адзін з пацярпелых не меў пасведчання кіроўцы.
Праверкі паказалі, што асноўнымі прычынамі аварый сталі няведанне скутарыстамі правілаў дарожнага руху, адсутнасць навыкаў у кіраванні і элементарнага прадстаўлення пра месцазнаходжанне двухколага транспарту адносна праезнай часткі.
Між іншым, большая частка пацярпелых скутарыстаў – людзі пажылога ўзросту і падлеткі.
Падчас кіравання гэтым, на першы погляд, бясшкодным транспартам, нельга грэбаваць сваёй бяспекай.
Паклапаціцеся пра сябе самі:
1. Скутар і моташлем – паняцці непадзельныя.
2. Вы павінны рухацца разам са спадарожным транспартным патокам у метры ад краю праезнай часткі дарогі.
3. Пры здзяйсненні на сваім транспарце манеўраў, а менавіта паваротаў налева, направа, развароту, аб’езду перашкодаў, – паглядзіце па баках і ўпэўніцеся, што вашы дзеянні будуць бяспечныя.
4. Сігналы аб далейшым вашым манеўраванні неабходна паказваць загадзя і згодна з правіламі.
5. Як і кіроўца аўтамабіля, скутарыст павінен паважаць пешаходаў.
6. Скутарыст, які кіруе транспартам у нецвярозым стане, як і кіроўца аўтамабіля, прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці. У гэтым выпадку прадугледжаны штраф да 3,5 мільёна рублёў альбо адміністрацыйны арышт.
7. ДТЗ, якія здарыліся з-за кіроўцы скутара, нясуць за сабой адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу да трох мільёнаў рублёў.
8. Больш падрабязную інфармацыю па кіраванні скутарам і рэкамендацыі па выкананні правілаў вы можаце атрымаць у інспектараў ДАІ пры асабістым звароце.
Акцыі
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці інфармуе, што з 23 да 31 мая праводзіцца прафілактычная акцыя пад дэвізам “Небяспечны груз”.
Яе мэта – выяўленне і спыненне фактаў парушэння ПДР кіроўцамі пры перавозцы небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.
Фота hbigboss-motocatalog.ru