Газ у каледжы
23.05.2013
—
ЧП
У Мінскі гарадскі цэнтр МНС паведамілі пра распыленне газу ў каледжы па вуліцы Прытыцкага. Падчас разбору было высветлена, што на першым паверсе ў памяшканні мужчынскага санвузла невядомай асобай было распылена нейкае рэчыва (мяркуецца, што пярцовы газ). У выніку атручэнні газам атрымалі чацвёра навучэнцаў 16-18 гадоў. Пасля аказання дапамогі ў бальніцы іх адпусцілі дадому.
Сяргей РАСОЛЬКА.