Пакуль гаспадыня лецішча на Смаргоншчыне была на двары, яе дом пачаў тлець
21.05.2013
—
ЧП

Здарэнне адбылося ў дачным кааператыве ўчора, 20 мая, каля 16.00.
МНС выклікаў сусед, які заўважыў тленне даволі хутка.
Калі прыехалі выратавальнікі, тлела абшыўка драўлянага дома. Акрамя яе нічога не пацярпела.
Папярэдняя прычына пажару – кароткае замыканне.
Пра здарэнне расказаў старшы памочнік начальніка штаба Смаргонскага райаддзела па надзвычайных здарэннях Алег Острынскі.
Настасся РОЎДА.
Фота nikolaev-city.net