На Астравеччыне загарэўся жывёлагадоўчы будынак, які не выкарыстоўваўся

Источник материала:  
13.05.2013 — ЧП

Пажар адбыўся ў пятніцу, 10 мая, каля 13.00 у вёсцы Тракенікі-2.

Як загарэўся былы жывёлагадоўчы будынак 1975 года пабудовы, які ўжо некалькі гадоў пустуе, невядома.

Калі прыехалі выратавальнікі, драўляны шыферны дах цаглянага будынка ўжо дагараў.

Да 2011 года ён належаў сельскагаспадарчаму вытворчаму кааператыву “Варняны”. Але потым яго павінны былі знесці. 

Пра здарэнне паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Астравецкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Шыць.

Настасся РОЎДА.

Фота itogi.info.

←В столичном микрорайоне Уручье произошло ДТП с участием мотоциклиста

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика