На Вялікдзень мужчына пасварыўся з жонкай і падпаліў сваю павець – згарэлі тры павеці і дом

Источник материала:  
06.05.2013 — ЧП

Здарэнне адбылося каля 16.00 у нядзелю, 5 мая, у вёсцы Зоранька на Маладзечаншчыне.

55-гадовы мужчына пасварыўся са сваёй жонкай падчас святкавання Вялікадня і, калі жанчына пайшла да суседзяў, з гора падпаліў сваю павець.

Але адной павеццю тут не абышлося. Полымя перакінулася на другую, на яго дачны дом і нават на чужую павець.

МНС выклікалі суседзі, якія ўбачылі, што нешта гарыць.

У выніку, ніхто не пацярпеў, акрамя кашалька самога гаспадара.

Пра здарэнне расказаў інспектар інспекцыі дзяржпажнагляду Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Ляшковіч.

Настасся РОЎДА.

Фота magnitka24.ru.

←На птицефабрике в Минском районе произошел пожар

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика