На выхадных гарэў яшчэ адзін хлеў на Вілейшчыне
06.05.2013
—
ЧП

Аб тым, што ў вёсцы Крывое Сяло гарыць хлеў, стала вядома апоўдні 5 мая.
– На тушэнне пажару выязджалі чатыры аўтацыстэрны, – паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду Вілейскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч. – Пажар пашкодзіў дах, хлеў выгараў знутры.
Папярэдняя прычына пажару – свавольства дзяцей з агнём.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота urokiistorii.ru.