ДАІ ладзіць новую акцыю супраць кіравання ў нецвярозым стане

Источник материала:  
03.05.2013 — ЧП

Ад 4 да 14 мая Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю “Цвярозы кіроўца”.

Калі вы сталі сведкай альбо відавочцам кіравання транспартам у нецвярозым стане, просьба паведаміць аб гэтым па тэлефонах 77-16-56 альбо 102.

Вынікі праверкі аўташкол

ДАІ Маладзечанскага РАУС напрыканцы красавіка правяла аперацыі “Вучэбны аўтамабіль”. Інспекцыя праверыла аўташколы на выпуск вучэбнага транспарту на лінію і вяртанне яго ў парк, парушэнні праграмных патрабаванняў і методык навучання, адхіленні ад навучальных маршрутаў.

У выніку знайшлі пяць парушэнняў пры навучанні. Накіраваныя чатыры прадпісанні ў аўташколы на  ліквідацыю гэтых парушэнняў.

Сяргей БАРТОШ, дзяржаўтаінспектар Маладзечанскага райаддзела міліцыі.

Фота telegraf.by.

←Водяной выходной

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика