На Мядзельшчыне маці выратавала ў час пажару сваё маленькае дзіця

Источник материала:  
02.05.2013 — ЧП

Здарэнне адбылося 1 мая каля 13.30 у вёсцы Студзеніцы Мядзельскага раёна.

Жанчына выйшла на вуліцу, пакуль яе дзіця, якому 1 год і 4 месяцы, мірна спала ў ложку.

Калі жанчына вярнулася – убачыла ў доме задымленне. Яна кінулася да суседа па дапамогу. Разам яны ўвайшлі ў дом, забеглі ў пакой, дзе спала дзіцяці і ўбачылі, што тут ужо бачна полымя, а дым ідзе пад столю.

Маці схапіла сваё дзіця і вынесла на вуліцу. Мужчына ж паспрабаваў затушыць агонь, але не атрымалася, і яны выклікалі МНС.

У пажары ніхто не пацярпеў.

Хутчэй за ўсё ён адбыўся з-за кароткага замыкання.

Пра выпадак расказаў галоўны спецыяліст інспекцыі па дзяржпажнагляду Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных здарэннях Юры Вашкінэль.

Настасся РОЎДА.

Фота newsgomel.by.

←В Борисове женщина с ребенком погибла под колесами поезда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика