У астравецкай краме “Кулінарыя” гарэла гандлёвая зала
29.04.2013
—
ЧП
Пажар здарыўся ў суботу, 27 красавіка, каля паловы другой ночы.
У краме спрацавала ахоўная сігналізацыя, таму спачатку на месцы здарэння апынуліся супрацоўнікі міліцыі.
Пабачыўшы ўнутры агонь, яны пазванілі свайму дзяжурнаму, які выклікаў МНС.
Як аказалася, гарэла гандлёвая зала кулінарнага камбіната.
Прычына пажару пакуль дакладна невядомая. Хутчэй за ўсё, ён здарыўся з-за перагрузкі электрычнай сеткі.
Ад дыму закурыліся столь, сцены, дзве халадзільныя вітрыны і тавар.
Пра здарэнне паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Астравецкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Шыць.
Настасся РОЎДА.
Фота odessa-life.od.ua.