Сямімесячнае дзіця выратавала свайго бацьку-таксіста
Учора двое маладзечанцаў звязалі 27-гадовага таксіста, хацелі яго задушыць, але даведаўшыся, што ў таго малое дзіця, зжаліліся і адпусцілі.
У ноч на 28 красавіка таксіст стаяў на прывакзальнай плошчы і чакаў сваіх кліентаў. У 00.30 да яго падышлі два маладзёны і папрасілі падвезці да вёскі Лебедзева. Таксіст адразу назваў свой кошт – 100 тысяч рублёў, але ў выніку хлопцы старгаваліся на 85 тысяч.
Таксіст пагадзіўся, усе селі і паехалі. На месцы ж аказалася, што грошай у іх няма. Маладыя людзі збілі яго, звязалі і забралі 200 тысяч рублёў ды залаты пярсцёнак. Пачалі душыць кіроўцу, а той стаў жаліцца, што яго сямімесячнае дзіця застанецца сіратой.
Адзін са злодзеяў зжаліўся. Таксіста развязалі і высадзілі ў раёне вёскі Маркава. Самі ж зладзеі паехалі далей на яго машыне.
У 3.30 кіроўца дабраўся да міліцыі.
ДАІ ўвяло план “Перахоп” і ў 4.30 маладзёнаў затрымалі. Аднаму з іх 28 гадоў, а другому – 23 гады.
Цяпер узбуджаная крымінальная справа па артыкуле “Рабаванне”.
Пра здарэнне расказаў намеснік начальніка маладзечанскага раённага аддзела следчага камітэта Сяргей Вайтовіч.
Настасся РОЎДА.
Фота s1.n1.by.