На Смаргоншчыне ноччу ў пажары загінуў мужчына
24.04.2013
—
ЧП
![](http://www.21.by/pub/news/2013/04/1366798681927286.jpg)
У панядзелак, 22 красавіка, каля трох гадзін ночы 54-гадовага мужчыну выратавальнікі знайшлі загінулым у пажары ў вёсцы Вялікая Мыса.
Пра тое, што гарыць дом, паведаміла ў МНС сястра загінулага, якая жыве ў Смаргоні.
Ёй жа патэлефанавала маці, якая жыве ў некалькіх дамах ад мужчыны. Менавіта яна ўбачыла полымя.
Прычына пажару дакладна пакуль невядомая. Хутчэй за ўсё, здарэнне адбылося з-за таго, што мужчына быў нецвярозы і неасцярожна абышоўся з агнём.
Пра здарэнне расказаў дыспетчар цэнтра аператыўнага ўпраўлення Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных здарэннях Аляксандр Камок.
Настасся РОЎДА.
Фота 112.by.