ДАІ ў грамадзянскім схавана пракантралюе хуткасць
22.04.2013
—
ЧП
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці 23-29 красавіка будзе праводзіць акцыю “Хуткасць”.
У гэтыя дні будзе ўзмоцнены нагляд за дарожным рухам. Пры гэтым будуць выкарыстоўвацца сродкі схаванага кантролю з магчымасцю фотафіксацыі.
Будуць працаваць машыны ДАІ ў грамадзянскай афарбоўцы з усталяванымі прыборамі “Арэна” і “Візір”.
Нагадваем, што ад ліпеня 2012 года на дарогах Міншчыны ўсталявана каля 30 стацыянарных датчыкаў кантролю хуткасці. Парушальнікаў чакаюць самыя строгія меры пакарання.
Сяргей БАРТОШ, дзяржаўтаінспектар Маладзечанскага райаддзела міліцыі.
Фота auto.onliner.com.