Папаўся п’яным за рулём другі раз – атрымай штраф 30 мільёнаў рублёў
21.04.2013
—
ЧП

Машыну з п’яным кіроўцам за рулём супрацоўнікі ДАІ затрымалі ўвечары трэцяга лютага ў вёсцы Ілья Вілейскага раёна.
Мужчына паехаў на рыбалку. Там ён выпіваў, а калі вяртаўся дадому, яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Машына “Рэно-Меган Класік” зарэгістраваная на яго жонку.
Мужчына цалкам прызнаў сваю віну. Ён расказаў, што летась быў падобны выпадак. Тады яго пазбавілі правоў на тры гады і далі штраф.
Цяпер суд пазбавіў мужчыну правоў на пяць гадоў. А таксама яму неабходна выплаціць штраф 30 мільёнаў рублёў.
Мужчыну 46 гадоў. Ён жыве ў Мінску і працуе маляром. Жанаты і не мае судзімасці.
Віктар ГАТОЎКА, памочнік пракурора Вілейскага раёна.
Фота auto.vesti.ru.