Мужчына з-за сваёй рэўнасці атрымаў штраф у восем мільёнаў

Источник материала:  
13.04.2013 — ЧП

З пачуцця рэўнасці да сваёй былой сужыцелькі 37-гадовы мужчына пазваніў у міліцыю і расказаў, што ў яе пакоі ў інтэрнаце знаходзіцца бомба.

Хаця сам ведаў, што ніякай бомбы там няма.   

Абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну. Ён расказаў суду, што пазваніў у міліцыю, каб праверыць, хто знаходзіцца ў пакоі.

Такі жарт мужчыну абыўшоўся ў 8 мільёнаў рублёў.

Мужчыну за наўмыснае зладзейства судзілі ў другі раз. Раней ён ужо плаціў штраф і быў пазбаўлены правоў кіроўцы на 5 гадоў. Яму яшчэ 3 гады і 5 месяцаў нельга садзіцца за руль.

Мужчына нежанаты, мае сярэднюю спецыяльную адукацыю і працуе рабочым на заводзе ў Мінску.

Сяргей ГАБРУКОВІЧ, старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Фота skidkaest.ru

←С повинной

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика