Двое жыхароў Мядзельшчыны спілавалі 28 дрэў у Нацыянальным парку "Нарачанскі"

Источник материала:  
12.04.2013 — ЧП

У сакавіку непадалёку ад вёскі Нарач (Кабыльнік) двое жыхароў Мядзельскага раёна займаліся незаконнай нарыхтоўкай драўніны для асабістых мэтаў.

Адзін з іх незаконна спілаваў 16 дрэў (сасна, дуб, алешына) –  усяго каля дзевяці кубічных метраў лесу. Сваімі дзеяннямі ён нашкодзіў навакольнаму асяроддзю больш чым на шэсць мільёнаў рублёў. Другі жыхар незаконна высек 12 соснаў, чым нашкодзіў навакольнаму асяроддзю на чатыры з паловай мільёны рублёў.

Акрамя гэтага, правапарушальнікі панясуць адміністрацыйную адказнасць за незаконную высечку лесу. Штраф можа быць да 50 базавых велічынь.

Правапарушальнікі дзейнічалі на тэрыторыі Нацыянальнага парку “Нарачанскі”, які з’яўляецца асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыяй. Таму прычыненне шкоды налічваецца ў двухразовым памеры.

Да моманту выхаду артыкула ў нумар парушальнікі ў поўным аб’ёме пакрылі шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю.

Валянцін ГАЛУБОВІЧ, намеснік начальніка Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Фота uadream.com

Чытайце таксама:

11.04.2013.Часткі тушы самкі дзіка знайшлі інспектары аховы прыроды ў лесе ля вёскі Шчукі

10.04.2013.Мужчына з вёскі Фалевічы забраў дзве бутэлькі віна, што каштуюць 37 тысяч рублёў

←В Лепеле женщина убила пенсионерку за 16 тысяч долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика