У двух навучэнцаў Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа скралі з кішэняў ледзь не 3,5 мільёна рублёў
11.04.2013
—
ЧП
Маладзёнаў абакралі ўчора, 10 красавіка, паміж 12.20 і 12.30 у інтэрнаце каледжа, дзе яны жывуць.
Дзверы ў іх пакой былі незачыненыя.
У куртцы аднаго з іх было 2,4 мільёна рублёў, а ў другога ў кішэні ляжала 150 долараў і 150 тысяч рублёў.
Хлопцы звярнуліся ў міліцыю ў той жа дзень.
Ужо ўзбудзілі крымінальную справу.
Паводле УУС Мінаблвыканкама.
Фота pokeroblog.ru
Чытайце таксама:
10.04.2013.У Маладзечне назначылі новага начальніка РАУС
9.04.2013.Маладзечанскія футбольныя фанаты гатовыя за свае грошы забяспечыць удзел каманды ў чэмпіянаце
9.04.2013.З пісталета 1908 года выпуску, які жанчына здала ў міліцыю, стралялі. Калі - загадка
9.04.2013.Маладзёна, які выйшаў з начнога клуба і не вярнуўся, знайшлі мёртвым