На Валожыншчыне мужчына неспадзявана застрэліў знаёмага на паляванні

Источник материала:  
08.04.2013 — ЧП

Сапраўднага палявання не планавалася. Мужчына проста хацеў папужаць дзікоў, каб тыя не рылі бульбяныя палеткі.

Мужчына пайшоў на паляванне на дзіка, а выпадкова выстраліў у знаёмага.

Гэта здарылася летась, 1 ліпеня, паблізу вёскі Вярцімы Валожынскага раёна.

Двое сяброў пайшлі на паляванне на дзіка, калі на вуліцы ўжо сцямнела.

Яны хацелі паганяць дзікоў, каб тыя не пашкодзілі пасаджаную на полі бульбу.

У аднаго з іх была з сабой зарэгістраваная паляўнічая стрэльба. Калі яны прыехалі на поле, адзін з іх заўважыў дзве цёмныя плямы і выстраліў па адной.

Раптам пачуўся чалавечы крык. Калі мужчына прыбег на голас – убачыў двух сваіх знаёмых. Аднаму з іх куля патрапіла ў галаву.

Мужчыны паклалі пацярпелага ў сваю машыну і завезлі ў Валожынскую бальніцу.

Але выратаваць яго  не змаглі.

Абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну. Суд прызначыў яму пакаранне 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Таксама мужчына павінен выплаціць 15 мільёнаў рублёў жонцы загінулага.

Абвінавачанаму 42 гады. Ён жыве ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна, мае сярэднюю адукацыю, працуе кіроўцам, жанаты і выхоўвае 16-гадовае дзіця.

Андрэй ЖУКОЎСКІ, памочнік пракурора Валожынскага раёна.

Фота ntv.ru

←В Витебске врач «отмазал» призывника от армии за 3 тысячи долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика