У Мядзеле на пажары выратавалі бацьку і сына

Источник материала:  
05.04.2013 — ЧП

Увечары 4 красавіка пажар здарыўся ў пяціпавярховым доме ў райцэнтры па вуліцы Юбілейнай, 23.

– Выклік аб пажары паступіў у цэнтр аператыўнага кіравання ў 19.19, – паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Балаш. – На ліквідацыю пажару былі накіраваны чатыры аўтацыстэрны.

Пра пажар паведаміў сын гаспадара кватэры. Па прыбыцці да месца выкліку выратавальнікі ўбачылі, што ідзе дым з акна кватэры на чацвёртым паверсе. Супрацоўнікі райаддзела выратавалі 57-гадовага гаспадара кватэры і яго 31-гадовага сына.


Як мяркуецца, абодва выратаваных знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення,  паведамляе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Мабыць, менавіта таму не здолелі самастойна выбрацца з палаючага памяшкання да прыбыцця выратавальнікаў. Са слоў суседзяў у кватэры пражываюць удваіх, характарызуюцца адмоўна, злоўжываюць спіртнымі напоямі.

Пажар быў ліквідаваны. Яго прычына ўстанаўліваецца.

Аддзел інфармацыі.


Фота http://www.rescue01.gov.by

←В Гомеле разыскивают сбежавшего из детдома 15-летнего афганца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика