Аварыя на трасе Мінск–Маладзечна. Выратавалі двух чалавек
04.04.2013
—
ЧП

Апоўначы 2 красавіка ў МНС паведамілі, што на 20-м кіламетры трасы Мінск–Маладзечна, у Заслаўі, адбылася аварыя.
Калі выратавальнікі прыехалі на месца здарэння, стала вядома, што кіроўца аўтамабіля “Мазда” не справіўся з кіраваннем. Машына з’ехала ў кювет і перакулілася.
Работнікі з дапамогай гідраўлічнага інструмента дасталі 21-гадовага кіроўцу і яго 35-гадовую пасажырку.
Іх шпіталізавалі.
Паводле сайта МНС Беларусі.
Фота 112.by