У Мядзеле затрымлівалі дыверсантаў і тушылі школу
29.03.2013
—
ЧП
Падчас знішчэння ачага хімічнага паражэння ля Мядзельскай СШ №1.
Спыненне дыверсантаў, замініраванне сельсавета, тушэнне пажару ў школе – усё гэта можна было ўбачыць 25 і 26 сакавіка на Мядзельшчыне.Усё было не па-сапраўднаму. Гэта праходзіла штабная трэніроўка з органамі ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны.
Падчас яе адпрацоўваліся пытанні ўзаемадзеяння сілавых структур са штабам раёна тэрытарыяльнай абароны і мясцовымі органамі ўлады.
Напрыклад, можна было пабачыць, як на мосце ля вёскі Сваткі затрымліваюць дыверсійна-разведвальную групу, у Сватках праводзяць эвакуацыю з “замініраванага” будынка сельвыканкама.
Давялося эвакуіравацца і педкалектыву Мядзельскай СШ №1. Там адпрацоўвалі тушэнне пажару ў актавай зале і знішчэнне ачага хімічнага паражэння.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.