Дапамажыце знайсці скрадзены аўтамабіль

Источник материала:  
23.03.2013 — ЧП

У ноч з 12 на 13 сакавіка па Вялікім Гасцінцы насупраць дома №73 злодзей украў сіняе “Пежо-405” 1992 года выпуску.

Дом гаспадара ўкрадзенай машыны знаходзіцца недалёка ад музычнага каледжа імя Агінскага. Гаспадар заўсёды пакідаў яе ў двары каля пад’езда.

Міліцыя просіць усіх, хто што-небудзь ведае пра зладзейства, расказаць аб гэтым Маладзечанскаму РАУС па тэлефонах: 75-11-48 альбо 102.

Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.

Крадуць пераважна ў дварах

Звычайна крадзяжы ды ўгоны аўтамабіляў здараюцца на вуліцах і ў дварах, дзе іх найбольш. Прычым больш за палову крадзяжоў адбываецца альбо вечарам, альбо ноччу, калі машыны застаюцца без нагляду. 

Зберагчы аўтамабіль, які гаспадар не пакідае ў гаражы ці на аўтастаянцы, практычна немагчыма.

Тут можа дапамагчы толькі выпадак.

Валянцін АСІПОВІЧ, падпалкоўнік, першы намеснік начальніка РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі.

Фота fresher.ru.

←Чемодан с кардиостимулятором украли у белоруса в центре Вильнюса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика