Вясна паказала, хто дзе краў

Источник материала:  
11.03.2013 — ЧП

Каля вёскі Туркаўшчына на Валожыншчыне ў двух лецішчах садовага таварыства “Бярозка” выявіліся крадзяжы, што адбыліся зімой.

Абедзве пацярпелыя – мінчанкі. Звярнуліся яны ў адзін дзень, 8 сакавіка.

Адна з іх была на сваім лецішчы апошні раз 8 лютага. Яна не знайшла ў сябе электраінструмент коштам 4,5 мільёна.

Другая была на лецішчы 31 снежня. У яе знікла мікрахвалевая печ і інструмент агульным коштам 3,8 мільёна.

Дамы жанчын знаходзяцца блізка. У абодва злодзей пранік, разбіўшы шыбы.

Менавіта таму намеснік начальніка валожынскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Віталь Мінкевіч лічыць, што хутчэй за ўсё ў абодвух крадзяжах вінаваты адзін чалавек.

– Наогул гэта нармальная сітуацыя, – кажа Віталь Мінкевіч. – Нармальная ў тым сэнсе, што людзі вяртаюцца пасля вясны на свае лецішчы і выяўляюць крадзяжы.

Настасся РОЎДА.

Фота kengarags.ru

←Водитель Citroen после незначительного ДТП попал под колеса другой машины и потерял ногу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика