Следчы камітэт шукае відавочцаў
11.03.2013
—
ЧП
Шукаюць сведкаў і відавочцаў аварыі, якая здарылася 9 сакавіка каля 23.20 на дарозе каля дома №72 па Вялікім Гасцінцы ў накірунку да гімназіі №6.
Кіроўца аўтамабіля "Таёта Ярыс Верса" (рэгістрацыйны нумар 3907IC-5) збіў пешахода, які пераходзіў дарогу злева направа па ходу руху машыны. Ён атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Пераканаўча просім відавочцаў аварыі патэлефанаваць па нумарах: 8-029-7082995 альбо 77-10-89 з 09.00 да 18.00 з панядзелка па пятніцу следчаму Віктару Вікенцьевічу Зяневічу.
Пётр ВАРАЧКОЎ, начальнік Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта.
Фота pushkin.ru