Восьмую судзімасць атрымаў за рабаванне жыхар Ашмянаў

Источник материала:  
10.03.2013 — ЧП

Восьмую судзімасць жыхар Ашмянаў атрымаў за рабаванне. У чацвер, 28 лютага, суд вынес яму прыгавор.

Здарэнне адбылося летась 13 снежня каля 18.00

C. са сваім знаёмым увесь дзень пілі разам. Калі спіртное заканчвалася, яны ішлі ў краму ды куплялі яшчэ. Але бліжэй да вечара скончыліся і грошы. Тады знаёмы С. прапанаваў схадзіць да свайго знаёмага і пазычыць іх.

І вось яны падышлі да кватэры і пачалі званіць. У гэты момант С. вырашыў, што, як толькі гаспадар адчыніць дзверы, ён ударыць яго і забярэ грошы. Аб сваіх роздумах сябруку ён нічога не сказаў.

Калі дзверы пачалі адчыняцца, С. убачыў у калідоры пажылога мужчыну. Той нават і слова не паспеў вымавіць, бо адразу атрымаў кулаком у твар. Ад удару мужчына пачаў падаць, тады злодзей схапіў яго за кашулю і паклаў на падлогу.

Знаёмы С., з якім яны прыйшлі, тым часам апынуўся за дзвярыма. С. зачыніў іх адразу пасля таго, як ударыў мужчыну.

Паклаўшы дзядулю на падлогу, злодзей выкрыкнуў: "Дзе грошы?" Дзядуля сказаў яму, што грошай няма. Пасля гэтага С. ударыў яго па галаве так, што дзед страціў прытомнасць. Сам жа намацаў у яго левай нагруднай кішэні грошы і забраў сабе.

Потым злодзей палез у халадзільнік. Убачыўшы там кавалак кілбасы, забраў яго з сабой і пайшоў на вуліцу.

Каля пад’езда яго чакаў знаёмы, з якім яны прыйшлі. Разам зноў накіраваліся ў краму за алкаголем, цыгарэтамі ды ліманадам.

Тым часам дзед апрытомнеў. У кватэры ўжо нікога не было. Яму моцна балела галава. Але вырашыў схадзіць у краму за алкаголем, ды толькі 130 тысяч, якія ляжалі ў яго кішэні, не знайшоў. Вось тады ён зразумеў, што яго абакралі. Не знайшоў ён і 300-грамовы кавалак кілбасы, які  каштаваў 35 тысяч рублёў.

Пасля нападу ў гаспадара на твары і левай бакавой паверхні грудной клеткі засталіся сінякі.

Абвінавачаны прызнаў сваю віну цалкам.

Суд прызначыў яму 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Таксама абвінавачанага будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

Прыгавор уступае ў законную сілу праз 10 дзён пасля абвяшчэння.

Аляксандр ЛЯНКЕВІЧ, старшы памочнік пракурора Ашмянскага раёна.

Фота forum.byaki.net

←Прилет рейса из Астаны в Минск сегодня задерживается до 12:30.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика