У вёсцы Забалацце забілі жанчыну
04.03.2013
—
ЧП

Здарэнне адбылося 1 сакавіка каля 23.30.
Па версіі следства, 40-гадовы жыхар дома ў вёсцы Забалацце Альковіцкага сельсавета на Вілейшчыне разам са сваімі знаёмымі выпіваў.
Праз некаторы час адзін з прыяцеляў ненадоўга пакінуў гаспадара дома ўдваіх з яго знаёмай. А калі вярнуўся – жанчына была ўжо мёртвай.
Стала вядома, што гаспадар і жанчына, пакуль пілі, пасварыліся. Мужчына пачаў яе біць абухом сякеры, рукамі ды нагамі.
Згодна з папярэднімі вынікамі судова-медыцынскай экспертызы, жанчына памерла з-за пасттраўматычнага шоку.
Цяпер падазраваны затрыманы.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Пра падрабязнасці здарэння паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
Настасся РОЎДА.
Фота severinform.ru