У столінскага мэнэджэра скралі 17 тысяч долараў

Источник материала:  
03.03.2013 13:55 — ЧП

У столінскага мэнэджэра скралі 17 тысяч долараў

Еўрарадыё
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу і шукае зламысніка.

Як паведамляе прэсс-лужба міліцыі Брэсцкай вобласці, у Столінскі РАУС звярнуўся мэнэджэр прыватнага ўнітарнага прадпрыемства з заявай аб крадзяжы.

Па словах пацярпелага, увечары 2 сакавіка невядомы адціснуў шклопакет, пранік у дом і скраў 16 500 амерыканскіх долараў, 450 тысяч рублёў і гарнітуру да мабільніка. Прычым зроблена гэта было прыкладна за 40 хвілін — менавіта столькі часу гаспадара не было ў доме. 
←Инцидент в пункте пропуска "Котловка" на белорусско-литовской границе.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика