Забіў за тое, што выпіла ўсю гарэлку

Источник материала:  
02.03.2013 — ЧП

Як відаць па гарадскіх “нацюрмортах” у Смаргоні, праблема алкаголю актуальная не толькі для Валожына.

Суд па гэтай справе адбыўся 7 лютага.

Абвінавачаны 54-гадовы жыхар Валожына А., раней не быў судзімы. Мае сярэднюю адукацыю, працуе дворнікам ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Удавец.

Апоўдні 18 лістапада ён быў п’яны – выпіваў разам з гаспадыняй кватэры Л. Яны пасварыліся. Мужчына спачатку ўдарыў яе ў грудзі тупым прадметам, а потым ударыў нажом у лапатку. Жанчына загінула.

На судзе абвінавачаны сказаў, што не хацеў забіваць жанчыну.

Яны знаёмыя тры гады. Жанчына была ўдава, таму А. дапамагаў ёй па гаспадарцы, часам начаваў.

16 лістапада ён прыйшоў да жанчыны вечарам. Яны крыху выпілі, і мужчына застаўся нанач.

На наступны дзень ён зноў застаўся ў Л. Затачыў гаспадыні нож для шаткавання капусты, а вечарам яны зноў пілі.

Раніцай 18 лістапада жанчына пайшла ў краму. Вярнулася з бутэлькай гарэлкі і пакетам кефіру. Госць крыху выпіў і лёг спаць на ложку ў спальні. Калі прачнуўся, гаспадыня ляжала побач на ложку тварам да сцяны.

Далей абвінавачаны не змог патлумачыць, чаму ён пайшоў на кухню, узяў са стала нож, які напярэдадні затачыў, і ўдарыў ім у правую лапатку, дастаў нож і паклаў яго на стол каля ложка.

Усвядоміўшы, што нарабіў, сказаў, што патэлефануе ў “хуткую”. Жанчына адказала, што не трэба, і папрасіла А. легчы каля яе. Праз 10-15 хвілін вырашыў праверыць, як сябе адчувае Л. Павярнуў яе і пачаў трэсці. Мужчына зразумеў, што жанчына памерла. Тады выклікаў “хуткую” і папрасіў выклікаць “міліцыю”. А пасля пайшоў дахаты.

Заставалася незразумелым: калі А. нанёс толькі ўдар нажом, адкуль іншыя пашкоджанні на целе ахвяры?

На судзе ў якасці пацярпелай выступіла дачка загінулай. Яна распавяла, што раней жыла разам з маткай, але жанчына пачала злоўжываць спіртным разам з А., яны часта скандалілі. Дачка бачыла маці з сінякамі і драпінамі, але тая адгаворвалася, казала, што пабілася.

Дачка ўпэўненая, што А. збіваў яе матку. Таму праз паўгода іх знаёмства яна разам са сваім мужам выгналі А. і паставілі металічныя дзверы. Тады мужчына пачаў прыходзіць тайна, і Л. пускала яго, але не заўсёды. Часам ён начаваў пад дзвярыма.

Суседзі часта казалі дачцэ, што матка і А. скандаляць. У выніку дачка стамілася ад п’янства маткі і апошні раз наведала яе ў жніўні.

На допыце А. паказаў, што ўдарыў нажом гаспадыню за тое, што раніцай яна дапіла бутэльку гарэлкі, а яму спіртнога не засталося. Жанчына сказала: раз яна атрымала пенсію, значыць, можа ёй распараджацца, як хоча. А потым кінула пустую бутэльку яму пад ногі, а сама лягла спаць.

Суд абавязаў А. выплаціць дацчэ загінулай 25 мільёнаў рублёў маральнай шкоды.

Суд прызначыў пакаранне – пазбаўленне свабоды на восем гадоў у выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Яго будуць лячыць ад алкагалізму.

Абвінавачаны абскардзіў прыгавор, палічыўшы яго занадта строгім. Ён патлумачыў гэта тым, што не хацеў забіваць жанчыну, а толькі нанесці цялесныя пашкоджанні.

Андрэй ЖУКОЎСКІ, памочнік пракурора Валожынскага раёна.

Фота Аляксандры ПАРАХНІ.

←Тянули, тянули – не вытянули

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика