Вясна паводкі прынясла

Источник материала:  
27.02.2013 — ЧП

Першыя падтапленні назіраюцца ў Гомелі.

Цёплае надвор’е не застаўляе доўга чакаць свайго надыходу. Першымі паводкамі яно ўжо прайшлося па Гомельшчыне. На рацэ Прыпяць у вёсцы Чэрнічы Жыткавіцкага раёна вада дайшла да небяспечнага ўзроўню.

— Ужо за адзін толькі ўчарашні дзень адбылося тры дваровыя падтапленні ў вёсцы Перароўскі Млынок, — адзначыў Руслан Габрылёў, прэс-сакратар Гомельскага МНС. — З-за пад’ёму вады ў рацэ Птіч у вадзе аказалася сто метраў аўтадарогі Лучыцы — Хвойня. Сёння ў Петрыкаўскім райвыканкаме пройдзе нарада, на якой абмяркуюць гатоўнасць тэрыторый да першых паводкаў.

←Стал на путь исправления

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика