Двойчы згвалціў, абакраў, збіў і думаў, што пахаваў ахвяру пад снег у Алёхнавічахам

Источник материала:  
26.02.2013 — ЧП

30-гадовага жыхара вёскі Еленка Уладзіміра Завацкага, які падазраецца ў згвалтаванні і разбоі, затрымалі ў Расіі.

– Пацярпелая апазнала яго. Цяпер вырашаюць пытанне экстрадыцыі, – паведаміў Юры Багушэвіч, следчы Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта.

Здарэнне адбылося 10 лютага ў Алёхнавічах. 18-гадовая навучэнка мінскага каледжа вярталася на машыне дадому са знаёмымі. Спачатку высадзілі яе хлопца. Дом студэнткі знаходзіўся далей.

Машына была двухдзверная. Дзяўчына сядзела на заднім сядзенні, на пярэднім – падазраваны, а за рулём яго зводны брат.

Яна папрасіла спыніцца – наперадзе быў мост, праз які машыне цяжка было б праехаць, а дом быў ужо недалёка. Дзяўчына выйшла і пайшла. Завацкі выйшаў за ёй, сказаўшы брату, што ў яго ёсць справы ў Алёхнавічах, што ён тут застанецца. Брат паехаў.

Падазраваны дагнаў дзяўчыну, схапіў ззаду і зацягнуў у кусты паміж дарогай і чыгуначнымі пуцямі. Ён яе згвалціў. Пасля адабраў некаторыя рэчы  і збіў. Зноў згвалціў і нанёс некалькі ўдараў.

Дзяўчына спачатку не магла зразумець, хто на яе напаў, але якраз праязджаў цягнік, які асвяціў твар Завацкага. Яна была слабай, але ў прытомнасці, разумела, што жывой ён яе не выпусціць, таму прыкінулася мёртвай.

Тым часам падазроны пачаў закопваць ахвяру пад снег, стаў на яе зверху, каб утрамбаваць, утыркнуў кусты, каб месца не выклікала падазрэнняў.

Калі ён сышоў, дзяўчына выбралася з-пад снегу і дайшла дадому.

Далейшыя экспертызы будуць праводзіць у Беларусі, калі падазронага сюды вернуць.

Даведка “РГ”. Экстрадыцыя – выдача замежнай дзяржаве асобы, якая парушыла закон той дзяржавы, куды яго перадаюць.

 

Тры жанчыны зайшлі да бабулі пагрэцца і паесці сала – ды абакралі

Вілейскае таксі ўрэзалася ў слуп на маладзечанскім пуцеправодзе


←Пенсионерка потеряла сознание и упала на горячую печь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика