Трое п’яных пацярпелых у аварыі пасажыраў “Пежо” збеглі з бальніцы
26.02.2013
—
ЧП
Машына з п’янай кампаніяй перакулілася ноччу 24 лютага каля вёскі Гоза на Астравеччыне.
Кіроўца “Пежо” быў таксама нецвярозы. На Т-падобным перакрыжаванні ён замест таго, каб павярнуць направа, паехаў прама і перакуліўся ў кювет.
А так як не быў прышпілены рамянём бяспекі, атрымаў раненні і пройдзе курс амбулаторнага лячэння.
У бальніцу таксама даставілі трох нецвярозых пасажыраў. Але яны адтуль збеглі.
Наогул, кампанія збіралася адпачыць на Нарачы, таму купілі піва і паехалі.
Паводле дзяржаўтаінспекцыі Гродна і Гродзенскай вобласці.
Фота gaigrodno.by