У Гомелi страйкуе гандлёвы цэнтр "Сакрэт"
19.02.2013 14:30
—
ЧП
У Гомелi страйкуе гандлёвы цэнтр "Сакрэт"
Каля 400 індывідуальных прадпрымальнікаў з буйнога гомельскага гандлёвага цэнтру на дзень спынілі працу, пратэстуючы супраць рэзкага павышэння арэнднай платы.
![У Гомелi страйкуе гандлёвы цэнтр "Сакрэт"](http://www.21.by/pub/news/2013/02/1361274723297474.jpg)
![У Гомелi страйкуе гандлёвы цэнтр "Сакрэт"](http://www.21.by/pub/news/2013/02/1361274723368364.jpg)
![У Гомелi страйкуе гандлёвы цэнтр "Сакрэт"](http://www.21.by/pub/news/2013/02/1361274723297474.jpg)
Мінулай восенню прадпрымальнікам удалося адбіцца ад такіх намераў арандадаўцаў. Цяпер чарговы канфлікт. Уладальнікі плошчаў гандлёвага цэнтру па вуліцы Гагарына ў Гомелі ўзьнялі арэндную плату ў паўтара-два разы. Метр гандлёвай плошчы цяпер абыходзіцца да 115 эўра ў месяц.
Гэта ставіць пад пытанне эфэктыўнасць працы гандляроў і пагражае бізнэсу 400 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія тут працуюць. Гандляры, якія абвясцілі аднадзённы страйк, кажуць, што пагаджаюцца на рост арэндных плацяжоў на 5 працэнтаў у год, але ня ў два разы. Некаторыя ўвогуле мяркуюць, што з 1 сакавіка ім давядзецца зачыніць свае крамкі не на дзень, а назусім.
![У Гомелi страйкуе гандлёвы цэнтр "Сакрэт"](http://www.21.by/pub/news/2013/02/1361274723368364.jpg)
У гандлёвы цэнтар прыйшоў чыноўнік управы эканомікі Гомельскага аблвыканкаму Юры Осіпаў, які заявіў, што ўласнікі "Сакрэту" — прыватныя кампаніі, на якія ўлады ніяк ня могуць паўплываць.