У Валожыне скралі сабаку за 5 мільёнаў рублёў

Источник материала:  
19.02.2013 — ЧП

Гаспадары пакінулі свайго гадаванца на ланцугу каля дома ў Старынках у пяць гадзін вечара 26 студзеня. А калі вярнуліся праз шэсць гадзін, іх любімца ўжо не было.

Гаспадары ўпэўненыя, што сямімесячны сабака пароды лайка сам сарвацца з ланцуга не мог. Яны думаюць, што нехта пабачыў яго, нагледзеў сабе і ўкраў. У такім узросце лайку можна пачынаць вучыць для палявання.

Дарэчы, вакол дома не было агароджы.

Пра здарэнне паведаміў намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Віталь Мінкевіч.

Настасся РОЎДА.

Фота zooclub.ru

←Дело российского экстремиста «Тесака» будет расследовать УСК по Минску

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика