Міліцыя шукае студэнта з Ашмяншчыны
Прапаўшага 21-года Максіма Мечыслававіча Мацкевіча шукаюць ужо месяц.
Ён нарадзіўся 1 мая 1992 года. Жыве ў вёсцы Луды Аўмянскага раёна.
9 студзеня паехаў на заняткі ў ашмянскі прафесійны аграрны-тэхнічны каледж і дагэтуль не вярнуўся. Дзе ён цяпер, невядома.
Прыкметы: на выгляд 20-22 гады, рост каля 176 сантыметраў, хударлявы, цёмна-русы, пстрыжаны коратка, дугападобныя бровы, карыя вочы.
Быў апрануты ў цёмную зімовую куртку, чорную шапку, сінія джынсы, скураныя чорныя паўчаравікі. Пры сабе – мабільны тэлефон “Нокіа”.
Калі вы ведаеце, дзе цяпер Максім Мацкевіц, ці бачылі яго пасля 9 студзеня, патэлефануйце, калі ласка ў ашмянскі райаддзел міліцыі:
8(01593) 4-44-42
Ці ў ашмянскі аддзел Следчага камітэта:
8(01593) 7-12-48.
Следчы ашмянска райаадзела Следчага камітэта старшы лейтэнант юстыцыі Артур ЖАБІНСКІ.