У машыне знайшлі 60 літраў самагону
08.02.2013
—
ЧП

31 студзеня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Вілейскага РАУС пры ажыццяўленні кантролю за дарожным рухам у адной з правяраемых машын знайшлі 60 літраў самагону.
Адбылося гэта на дарозе каля вёскі Вязынь. Праводзіцца праверка па ўстанаўленні месца вырабу і прыналежнасці самагону, паведаміў начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Вілейскага РАУС Андрэй Дударчык.
Аддзел інфармацыі.
фота з сайта http://img1.liveinternet.ru