Стомленыя дозай

Источник материала:  
22.01.2013 — ЧП

Распаўсюджванне буйнейшай за апошнія некалькі гадоў партыі марыхуаны прадухілілі праваахоўнікі Гомельшчыны.

Як паведаміў «Р» начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Юрый Маркевіч, супрацоўнікі гэтага падраздзялення на адным з падвор’яў у маланаселенай вёсцы, што знаходзіцца на пацярпелай ад катастрофы на ЧАЭС тэрыторыі вобласці, выявілі сховішча. У ім знаходзілася тры мяхі высушанага нарказелля агульнай вагой звыш 10 кілаграмаў. Гаспадар дома вельмі стараўся, каб яго супрацьзаконны «промысел» для ўсіх заставаўся тайнай. Для гэтага наркотыкі былі змешчаны ў скрыні, а тыя, у сваю чаргу, былі закапаны ў зямлю. Для дадатковай маскіроўкі ад чужых вачэй тайнік быў прысыпаны снегам. На пастаўшчыка наркатычнага дурману міліцыянеры выйшлі пасля нядаўняга затрымання ў горадзе над Сожам некалькіх рэалізатараў нарказелля. Дарэчы, чарговая яго партыя ўжо была расфасавана ў пакеты і падрыхтавана вяскоўцам да адпраўкі спажыўцам. Паводле сціплых падлікаў спецыялістаў, запасы выяўленага наркасховішча дазвалялі вырабіць каля 40 тысяч доз, кошт якіх на чорным рынку складае больш за 100 мільёнаў рублёў.

←Миллиард вынесли по запчастям

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика