Цыгарэты правозілі праз мяжу ў газавых балонах

Источник материала:  
16.01.2013 — ЧП

На мяжы з Літвой на Астравеччыне ў пункце пропуску "Катлоўка" пры даглядзе аўтамабіля "Аўдзі" знайшлі і забралі 700 пачкаў беларускіх цыгарэт. Падобны выпадак адбыўся і ў Ашмянах.

У першым выпадку цыгарэты спрабаваў правезці 22-гадовы літовец, які ехаў з Беларусі ў Літву.

Папярэдняя сума іх ацэнкі – 2 мільёны 730 тысяч рублёў, аўтамабіля – 50 мільёнаў рублёў.

І цыгарэты, і аўтамабіль супрацоўнікі Ашмянскай мытні, якія працавалі разам з Астравецкім памежным нарадам,  канфіскавалі ў кіроўцы да рашэння суда.

Падобнае затрыманне адбылося і ў пункце пропуску "Каменны лог" на Ашмяншчыне. Калі памежны нарад даглядаў легкавы аўтамабіль "Фольксваген", цыгарэты знайшлі не толькі ў газавых балонах, але і ў парогах машыны, і пад заднім сядзеннем.

Кіраваў аўтамабілем 36-гадовы літовец, які таксама ехаў з Беларусі ў Літву.

Папярэдняя сума ацэнкі аўтамабіля і цыгарэт пакуль што ўстанаўліваецца.

Аўтамабіль пакуль пакінулі на Ашмянскай мытні.

Праводзіцца разбіральніцтва.



Аляксандр КОЛАБАЎ, памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы па працы са сродкамі масавай інфармацыі.

Фота забяспечана Аляксандрам КОЛАБАВЫМ.

←В Бразилии журналистов взяли в заложники в булочной

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика