Фура ўехала ў "Пежо" падчас абгону
15.01.2013
—
ЧП
У нядзелю ў 7 гадзін раніцы кіроўца грузавой фуры сутыкнуўся з "Пежо".
Аварыя адбылася на 83-м кіламетры трасы Мінск-Гродна. Грузавая фура ехала ў бок Гродна, калі пачала абгон і выехала на сустрэчную паласу. Тут яна і сутыкнулася з "Пежо", кіроўца якой ехаў у Мінск.
Апошні атрымаў закрыты пералом.
– Дарога была чыстая, – дадае начальнік дзяржаўтаінспекцыі Валожынскага райаддзела міліцыі Міхаіл Ліштван. – Кіроўца патрапіў у аварыю з-за сваёй няўважлівасці.
Настасся РОЎДА.
Фота dadi-auto.ru