Шукаюць відавочцаў аварыі, у якой загінула жанчына
15.01.2013
—
ЧП

Следчы камітэт шукае сведкаў і відавочцаў аварыі, якая здарылася 2 студзеня каля 20.00.
Чырвоны ўніверсал "Фольксваген-Пасат" (рэгістрацыйны нумар 5644 AE-5) ехаў па дарозе Мінск-Нарач і каля скрыжавання з вуліцай 3 Ліпеня ў Радашкавічах збіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу па праезнай частцы.
Ад атрыманых траўмаў жанчына загінула на месцы.
Пераканаўча просім відавочцаў аварыі патэлефанаваць па нумарах 8-033-669-32-48 альбо 77-10-25 следчаму Максіму Дзмітрыевічу Буткевічу (з 9.00 да 18.00 з панядзелка па пятніцу).
Пётр ВАРАЧКОЎ, начальнік Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта.
Фотаtumix.ru