У пажары загінуў пенсіянер
14.01.2013
—
ЧП
У нядзелю, 13 студзеня, каля 21.30 гадзін на вуліцы Савецкай загарэўся жылы дом.
Суседка заўважыла, што з вокнаў дома ідзе чорны дым і вызвала выратавальнікаў.
Калі яны прыехалі, у доме было моцнае задымленне, гарэлі рэчы, што знаходзіліся ўнутры. На канапе знайшлі труп 61-гадовага гаспадара дома.
З-за пажару часткова пашкоджаныя сцены, столевае перакрыццё і канапа.
Сам дом драўляны, дах у яго шыферны. Будынак электрыфікаваны.
Прычыны і абставіны пажару высвятляюцца.
Пра здарэнне паведаміла інспектар прапаганды і навучання Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Надзея Гіль.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота забяспечана Надзеяй ГІЛЬ.