Мытнікі канфіскавалі больш за 1000 пачкаў цыгарэт
14.01.2013
—
ЧП
У пункце пропуску "Катлоўка" Астравецкага раёна, 12 студзеня, памежным нарадам са службовым сабакам выяўлена 1107 пачкаў цыгарэт. Цыгарэты былі схаваныя паўсюль: ў задніх крылах, у парогах, у пярэдніх ланжэронах, за пярэднімі крыламі .
Яны былі ў асартыменце і з акцызнымі маркамі РБ. Аўтамабіль рухаўся з Рэспублікі Беларусь у Літоўскую Рэспубліку.
Папярэдняя сума ацэнкі цыгарэт - 3 млн. 853 тыс. 200 рублёў.
Папярэдняя сума ацэнкі аўтамабіля - 25 млн. руб.
Цыгарэты і машына (да рашэння суда) канфіскаваныя супрацоўнікамі Ашмянскай мытні.
Аляксандр Колабаў
Памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы па працы са сродкамі масавай інфармацыі