У Мядзеле спынілі дзейнасць вяндлярні
12.01.2013
—
ЧП
У райцэнтры супрацоўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю спынілі дзейнасць міні-завода па вытворчасці вэнджанай рыбы.
Размяшчаўся ён на адным з падворкаў у Мядзеле. Вугра прывозілі з Браслава. Потым рыбу вэндзілі на падворку, дзе мелася ўсё неабходнае, і прадавалі.
Супрацоўнікі фінансавай міліцыі канфіскавалі больш за трынаццаць кілаграмаў вэнджанага вугра, рынкавы кошт якога ацэнены ў 12 мільёнаў рублёў. Канфіскавана і абсталяванне.
Матэрыялы на гаспадара вяндлярні перададзеныя ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах для складання пратакола за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Пагражае яму штраф ад аднаго да пяці мільёнаў рублёў.
Аддзел інфармацыі.
Фота img.21food.com