Былі ў масках: дзёрзкі налёт на прыватную краму ў Маладзечанскім раёне
12.01.2013 14:46
—
ЧП
Былі ў масках: дзёрзкі налёт на прыватную краму ў Маладзечанскім раёне
Вечарам у чацвер, 10 студзеня, двое невядомых у масках зрабілі налёт на прыватную краму, што ў вёсцы Раёўка Маладзечанскага раёна.
Крама, людзі кажуць "камерцыйная", знаходзіцца на выездзе з вёскі, проста насупраць касцёла і могілак. У Раёўцы, дарэчы, тры крамы ды школа з 40 вучнямі.
Крама працуе з рання да позняга вечара. Зладзеі і выбралі позні вечар.
Зайшлі ў магазін у масках, пшыкнулі прадаўшчыцы ў твар з газавага балончыку і праз некаторы час агародамі збеглі.
Колькі ўзялі выручкі, толкам не вядома. Але людзі ў Раёўцы далёка не багатыя.
Кардонная фабрыка, якая заснаваная ў далёкім 1898-м (!), яшчэ за Мікалаем ІІ, зараз, за Лукашэнкам, цалкам збанкрутавала. І тыя пазасталыя 30–40 працаўнікоў не могуць атрымаць і 400 тыс. заробку (няпоўны рабочы дзень, а памер мінімальнага заробку, які, як зараз кажуць, дасягнуў 1 млн 400 тыс., падаецца казкай).
Людзі кажуць, што аналагічны налёт (у масках), здарыўся акурат на Новы год, 31 снежня, у блізкалеглай Чысці.
А ў пятніцу раёўская крама не працавала: муж павёз жонку-прадаўшчыцу да афтальмолага. Пасля таго газавага балончыка ў яе моцна разбалеліся вочы.