Пажар мог забраць жыцці двух хлопчыкаў

Источник материала:  
10.01.2013 — ЧП

Здарэнне адбылося з-за звычайнай запалкі.

Здарэнне адбылося ў аўторак, 8 студзеня. Каля гадзіны дня ў "101" пазваніў 12-гадовы хлопчык і паведаміў, што ў яго доме па вуліцы Галубка пачаўся пажар.

У доме быў і яго 8-гадовы малодшы брат.

Калі пачаўся пажар, хлопчыкі былі адны дома.

Як потым патлумачылі бацькі, здарэнне адбылося з-за звычайнай запалкі. Іх старэйшы сын чысціў на кухні колы тачкі лёгкаўзгаральнай вадкасцю. У гэты час зайшоў малодшы і папрасіў заварыць яму гарбату. Старэйшы запаліў канфорку і кінуў запалку на падлогу. Тая патрапіла на анучу, якая ўжо была прамочаная лёгкаўзгаральнай вадкасцю, і пачаўся пажар.

Старэйшы хлопчык сам пачаў тушыць яго і атрымаў апёкі левай галёнкі першай ступені.

Малодшы тым часам адкрыў акно і стаў клікаць на дапамогу. Хлопец, які жыве побач, пачуў крыкі і кінуўся да дзяцей. Ён зняў малодшага хлопчыка з падаконніка, а сам залез у дом. Старэйшы хлопчык ісці з дому не хацеў, бо пажар яшчэ не быў патушаны. Але 20-гадоваму суседу ўдалося яго пераканаць і нават паспець затушыць пажар.

Яны выходзілі з дому ўжо праз дзверы.

Пра здарэнне паведаміла інспектар групы прапаганды і навучання гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова.

Настасся РОЎДА.

Фота nnm.ru

←Лед, упавший с крыши полуприцепа автопоезда, повредил другую машину и ранил ее водителя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика