Кіраўнік свінагадоўчага комплексу падазраецца ў крадзяжы амаль ста свіней на суму больш за 200 мільёнаў рублёў

Источник материала:  
08.01.2013 — ЧП

Цяпер на кіраўніка аднаго з раённых свінагадоўчых комплексаў узбуджаная крымінальная справа. Ён падазраецца ў здзяйсненні карупцыйнага злачынства.

Па дадзеных аддзела барацьбы з эканамічнай злачыннасцю, падазроны з сакавіка па кастрычнік 2011 года, калі працаваў кіраўніком свінагадоўчага комплексу, скраў 92 свінні на суму больш за 200 мільёнаў рублёў. Скрадзеных свіней ён прадаў, а выручку забраў сабе.

Цяпер для папярэдняга расследавання матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя ў Следчы камітэт.

Паводле ej.by

Фота volley.uib.no

←Задержан водитель, скрывшийся с места ДТП в деревне Ольшаны Столинского района

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика