Асудзілі за сёмы крадзеж

Источник материала:  
08.01.2013 — ЧП

Сёмым крадзяжом стаў ровар за 800 тысяч рублёў.

Першы раз 35-гадовы жыхар вёскі Вяжуці ўчыніў крадзеж 11 гадоў таму, калі яму было 24-ы.

Апошні здзейсніў летась 12 верасня.

Калі гаспадар дома  ў вёсцы Вяжуці каля 11 гадзін паехаў на поле, мясцовы мужчына, а быў ён нецвярозы, зняў незамкнёны замок з уваходных дзвярэй. У доме знайшоў кашалёк, з якога забраў 700 тысяч рублёў. Прыхапіў і складны нож коштам 400 тысяч рублёў.

На судзе гаспадар расказаў, што нож яму падарыла дачка. Купляла яна яго за 40 долараў (400 тысяч рублёў).

30 кастрычніка ў вёсцы Заскавічы ён, зноў жа ў нецвярозым стане, скраў ноччу з незамкнёнага гаража ровар коштам 800 тысяч рублёў.

На наступны дзень сын гаспадыні ровара па слядах пратэктара прыйшоў у вёску Вяжуці, але яго там не знайшоў. Пазней патэлефанавала жонка абвінавачанага і сказала, што знайшла ровар. Яго вярнулі, і ў гаспадыні ніякіх прэтэнзій няма.

На судзе абвінавачаны спачатку адмовіўся прызнацца ў першым крадзяжы ў вёсцы Вяжуці, але потым вярнуў нож гаспадару. Грошы так і не аддаў.

Мужчына гадуе малалетняе дзіця, жонка цяпер цяжарная.

Суд прыгаварыў яго да шасці месяцаў арышту. Таксама мужчыну будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Абвінавачанаму далі тры месяцы, каб ён вярнуў 700 тысяч рублёў пацярпеламу.

Вадзім БЯРОЗКІН, памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Фота  velomasterclass.ru.

←На минской МКАД произошло ДТП, один человек погиб

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика