Чатыры чалавекі загінулі на чыгуначных пуцях
Следчы камітэт расказвае пра здарэнні мінулага года.
Усе чатыры няшчасныя выпадкі адбыліся ноччу.
У адным здарэнні загінулы пакутаваў на псіхічнае захворванне, а ў трох іншых пацярпелыя былі нецвярозыя. Гэта і стала асноўнай прычынай трагедый.
Здарэнні ў Новы год
Два з чатырох выпадкаў адбыліся з 1 па 6 студзеня, калі людзі яшчэ святкуюць Новы год.
Загінуў на вачах унука
Каля 19 гадзін 6 студзеня на пуцях загінуў маладзечанец. Ён пераходзіў па пешаходным насціле каля прыпыначнага пункта “Крыніца” разам са сваім малалетнім унукам.
Мужчына паслізнуўся і ўпаў на пешаходны насціл, а падняцца ўжо не змог, бо быў моцна п’яны. Яго збіў цягнік, які якраз у гэты момант праязджаў каля Крыніцы.
Мужчына загінуў на месцы здарэння.
Калі на яго наязджаў цягнік, унук знаходзіўся побач, але, на шчасце, не пацярпеў.
Хочацца звярнуць увагу жыхароў Маладзечаншчыны, што калі вы пераходзіце чыгуначныя пуці, будзьце пільныя. Пераходзьце толькі ва ўсталяваных для гэтага месцах.
І перш чым перайсці, упэўніцеся, ці не ідзе цягнік.
Юры БАГУШЭВІЧ, следчы Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта.
Фота yandex.ru