Сёмая судзімасць 20-гадовага валожынца – на сем гадоў
Калі жанчына адчыніла ў чатыры раніцы дзверы, на парозе стаяў нецвярозы хлопец з нажом і патрабаваў грошы.
Адбыўся суд па справе 20-гадовага валожынца, які падазраваўся ў разбоі.Пастановай суда прызначанае пакаранне ў выглядзе сямі гадоў пазбаўлення свабоды. Рашэнне пакуль не ўступіла ў законную сілу, паведаміў Андрэй Жукоўскі, памочнік пракурора Валожынскага раёна.
У чатыры гадзіны раніцы 27 верасня хлопец пагрукаў у дзверы да 80-гадовых жыхароў вёскі Чартавічы. Зайшоў у дом з нажом і запатрабаваў грошы. Гаспадары аддалі хлопцу 240 тысяч рублёў.
Да гэтага выпадку 20-гадовы хлопец ужо меў шэсць судзімасцяў. Паводле заключэння судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, падазраванаму неабходнае прымусовае лячэнне ад алкагольнай залежнасці.
Падрабязней пра гэты выпадак можна прачытаць у артыкуле“Бабка, давай мільёны”.
Зоя ХРУЦКАЯ.