Феерверкі адкладваюцца
У Гомелі канфіскавана буйная партыя піратэхнікі.
Пры праверцы гандлёвай кропкі прыватнага прадпрымальніка выяўлены буйны запас гэтай прадукцыі — больш за 28 тысяч адзінак на суму 218 мільёнаў рублёў. Дакументацыі, якая б сведчыла аб крыніцы яе пастаўкі, як і адпаведных сертыфікатаў на прадукцыю, у камерсанта не аказалася. Не было ў гандлёвай кропцы і належных умоў для захавання і рэалізацыі піратэхнічных вырабаў. Нелегальны тавар канфіскаваны. Матэрыялы праверкі накіраваны для прыняцця мер адміністрацыйнай адказнасці ў падатковыя органы.
У час рэйду на гандлёвых радах Цэнтральнага рынку абласнога цэнтра міліцыянеры таксама знайшлі пакет, у якім знаходзілася 85 адзінак разнастайнай піратэхнікі. Гаспадар тавару палічыў за лепшае застацца інкогніта.